У мабільных аператараў з’явіліся чарговыя новаўвядзенні. Да прыкладу, кампанія МТС увяла змяненні для мабільнага інтэрнэту. Расказваем дэталі.

Кампанія МТС абвясціла, што абнавіла спіс пакетаў мабільнага інтэрнэту. Як растлумачыў аператар, яго прывядуць у адпаведнасць «з актуальнымі патрабаваннямі да хуткасці і якасці аказання паслуг сотавай рухомай электрасувязі ў Беларусі».
Так, з 15 ліпеня з’явілася паслуга «Безліміт інтэрнэту (да 5 Мбіт/с)». «Абаненты могуць атрымаць неабмежаваны аб’ём інтэрнэт-трафіку на камфортнай хуткасці. Кошт пакета — 16,9 рубля за месяц», — паведаміла кампанія.
Таксама з 24 ліпеня аператар скасуе паслугу безлімітнага інтэрнэт-доступу з больш нізкай хуткасцю. «Абаненты змогуць змяніць свой пакет на актуальны самастойна. Калі карыстальнік не зменіць яго да названай даты, будзе аўтаматычна праведзеная змена на паслугу «Безліміт інтэрнэту (да 5 Мбіт/с)», — папярэдзіла кампанія.
Абаненты, якія падключаць паслугу «Безліміт інтэрнэту (да 5 Мбіт/с)» да 24 ліпеня, змогуць скарыстацца безлімітным інтэрнэт-доступам у першы месяц бясплатна, а далей — на спецыяльных умовах, якія будуць дзейнічаць да 31 снежня 2026 года.
Аператар A1 паведаміў, што з 1 жніўня будзе па-новаму аказваць юрыдычным асобам паслугу «кароткі нумар». «У гэтым выпадку былі канкрэтызаваныя тэрміны аказання паслугі», — удакладнілі ў кантакт-цэнтры кампаніі.
Нагадаем, раней мабільны аператар life:) анансаваў з 22 ліпеня павышэнне тарыфаў на некаторыя паслугі.
Чытайце таксама