У Беларусі чыноўнікі хочуць увесці змяненні ў заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць з крыптаактывамі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка.

Раман Галоўчанка нагадаў, што ў Беларусі рэалізуецца праект па стварэнні лічбавага беларускага рубля. Так, у сярэдзіне 2026 года плануецца запусціць яго ў эксплуатацыю.
«Беларусь адной з першых на постсавецкай прасторы сфармавала прававое поле для рэгулявання праваадносін у сферы крыптаактываў. Гэты сегмент фінансавага рынку дынамічна расце, і яго значнасць мусіць прымацца пад увагу падчас вызначэння мерапрыемстваў па падтрыманні фінансавай стабільнасці, — удакладняе рэгулятар.
У гэтай сітуацыі Нацбанк плануе «ўдасканаліць заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць з крыптаактывамі».
«Дакладна вызначыць іх (крыптавалют. — Заўв. рэд.) месца ў сістэме грамадзянскіх правоў, адназначна ўвесці забарону на выкарыстанне ў якасці сродку аплаты, аптымізаваць патрабаванні да профільнага бізнесу, сфармаваць належныя механізмы абароны яго кліентаў», — паведамляе рэгулятар.
Іншыя падрабязнасці наконт магчымых новаўвядзенняў не ўдакладняюцца.
Чытайце таксама