Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларус вярнуўся на радзіму з Літвы — яго судзілі і далі два гады калоніі з буйным штрафам
  2. Мабільныя аператары ўводзяць змяненні. Кліентам далі некалькі дзён, каб перайсці на новыя паслугі
  3. Злавілі таямнічага звера, які палохаў жыхароў Сеніцы і Прылук
  4. «Адназначна ўвесці забарону на выкарыстанне». Нацбанк абвясціў, што хоча ўкараніць чарговае абмежаванне — якое гэтым разам
  5. У Мікалая Лукашэнкі павялічыцца адна з бюджэтных крыніц даходу — яго бацька падпісаў указ
  6. «Значна больш супрацоўнікаў задзейнічана». Як сілавікі актывізавалі пошукі ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года
  7. Святлана Ціханоўская атрымлівае ад урада Літвы 35 тысяч еўра на месяц? Што адказалі ў Офісе і МЗС
  8. «Злачынная вайна Пуціна набліжаецца да нашых межаў». Расійскія беспілотнікі атакавалі польскі завод
  9. «А мне смярдзіць не гарам, а каціным туалетам». Беларусы абураюцца, што пакеты ў крамах непрыемна пахнуць. Тлумачым чаму
  10. На БелАЭС спрацавала сігналізацыя — другі энергаблок адключылі ад сеткі
  11. Последние инициативы Трампа заставили Кремль вспомнить старые нарративы. Но озвучивают их уже с новой целью — рассказываем подробности
  12. «Не трымаю вакол сябе баязліўцаў». У 18 гадоў навучэнец гомельскага каледжа прачнуўся пад руляй пісталета і трапіў у калонію — пагаварылі з ім
Читать по-русски


/

Былая палітзняволеная і дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ Наталля Дуліна назвала ў інтэрв'ю праекту «жыццё-маліна» Мікіты Мелказёрава дзве галоўныя «антыліберальныя» рысы беларусаў і беларусак. Гэта сэксізм і гамафобія.

Наталья Дулина дает интервью, опубликованное на YouTube-канале "жизнь-малина" 12 июля 2025-го
Наталля Дуліна дае інтэрв'ю, апублікаванае на YouTube-канале «жыццё-маліна» 12 ліпеня 2025-га

Сваю заяву Дуліна патлумачыла тым, што калі пагаварыць з жыхарамі і жыхаркамі Беларусі, то ў сярэднім у тым, што яны будуць расказваць, можна заўважыць менавіта такія дзве асаблівасці. Як лічыць экс-палітзняволеная, сэксізм і гамафобія ў нашай краіне «прабіваюцца» з людзей вонкі нават часцей, чым шавінізм — крайняя форма нацыяналізму.

— Гэта сярэднестатыстычнае і, зноў жа, можа быць стэрэатыпнае меркаванне, але гэты момант вельмі распаўсюджаны, — мяркуе Дуліна. — Сэксізм настолькі схаваны, што яго людзі самі не разумеюць. Прывяду вельмі цікавы прыклад. Мы неяк сядзелі з маім сябрам у кухні і размаўлялі на тэму сэксізму: я, яшчэ адна жанчына і ён. Ён у гэтым плане досыць свабодны, прасунуты <…>. І зайшла гаворка, як заўсёды, пра кіраванне аўтамабілем.

Паводле ўспамінаў Дулінай, тады пачалі абмяркоўваць, што ў жанчын за рулём ёсць як свае перавагі, так і недахопы, што раздражняе мужчын, якія бачаць «нейкія праявы, дзе жанчына, можа, акуратней кіруе», і рэагуюць на іх. У пэўны момант гутаркі ад сябра Дулінай прагучаў жарт: «Можна бясконца глядзець на тры рэчы: як цячэ вада, як гарыць агонь і як паркуецца жанчына». Сутнасць была ў тым, што мужчыны робяць гэта ў разы хутчэй.

— Ну і мы з сяброўкай пачалі жартаваць, маўляў, вось, ты сэксіст. А ён пачаў апраўдвацца, маўляў, я ж нічога не кажу. [Сказаў, што] сапраўды многія жанчыны выдатна кіруюць аўтамабілем, што ў яго нават ёсць знаёмая жанчына, якая «кіруе як мужчына». І мы з сяброўкай: «О! Дык гэта ж сэксізм у чыстым выглядзе», — успамінае Дуліна. — Калі ён, кажучы, што жанчына — малайчына, параўноўвае яе з мужчынам — усё. Да пабачэння!

Такіх момантаў, лічыць Дуліна, сярод беларусаў і беларусак сустракаецца нямала: калі нібыта сказаць «хацелі як лепш», а атрымаўся сэксізм.

— Бо, разумееце, гэта настолькі глыбока ў нас сядзіць. Бо мы, відаць, традыцыяналісты. [У нашым грамадстве рэгулярна ўзнікаюць і] праявы нейкай джэнтльменшчыны. Я жудасна не люблю, калі нават знаёмыя пры сустрэчы са мной або размаўляючы са мной неяк ласкава, напрыклад, бяруць за плячо. Хочацца гэтую руку з плечыка прыбраць, бо раздражняе. Нават такія вось рэчы [падкрэсліваюць сэксізм], — разважае Дуліна. — У мужчын ёсць такая асаблівасць. Я не магу сказаць, што гэта харасмент ці што. Але яны лічаць, што гэта праява ветлівасці, галантнасці — як дзверы адчыніць. І я бачу, што гэтыя праявы традыцыйна сядзяць у людзях. І [вядзе да гэтага] адсутнасць разумення, што [іншаму] чалавеку гэта можа быць непрыемна, бо яму самому здаецца, што гэта нармальна.

Нагадаем, раней гендарная даследчыца Ірына Сідорская тлумачыла «Люстэрку», як сексізм можа выяўляцца незаўважна і часам нават падавацца прыемным. У такім выпадку гэта называюць «добразычлівым» сэксізмам, хоць на самай справе ён можа быць не менш разбуральным і непрыемным жанчынам, чым «звычайны».

Чытайце таксама