Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мабільныя аператары ўводзяць змяненні. Кліентам далі некалькі дзён, каб перайсці на новыя паслугі
  2. Людзі танцавалі, не падазраючы, што над імі навісла смерць. Адна з найбуйнейшых інжынерных катастроф забіла 114 чалавек — вось яе гісторыя
  3. ГУБАЗіК выпадкова раскрыў новую базу «палітычных», па якой правярае беларусаў. Вось што пра яе даведалася «Люстэрка»
  4. Злавілі таямнічага звера, які палохаў жыхароў Сеніцы і Прылук
  5. «Адназначна ўвесці забарону на выкарыстанне». Нацбанк абвясціў, што хоча ўкараніць чарговае абмежаванне — якое гэтым разам
  6. Эканоміцы Расіі прагназуюць няпросты перыяд — і гэта можа «балюча» зрыкашэціць па Беларусі. Чым гэта пагражае насельніцтву — тлумачым
  7. «А мне смярдзіць не гарам, а каціным туалетам». Беларусы абураюцца, што пакеты ў крамах непрыемна пахнуць. Тлумачым чаму
  8. Новые санкции окажут дополнительное влияние на российскую экономику, которая и так с трудом справляется с вызовами войны — ISW
  9. «Чаму ён у вас з кайданкамі не ходзіць». На нарадзе ў Лукашэнкі адбылася сварка з удзелам чыноўнікаў і самога Лукашэнкі
  10. Сілавікі пашырылі геаграфію пошуку ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года. Іх цікавяць людзі, якія выходзілі на маршы яшчэ ў адным горадзе
  11. Санкцыі ЕС супраць Беларусі: эмбарга на імпарт узбраенняў, чатыры банкі і восем прадпрыемстваў ВПК — «у бан»
  12. Еўрасаюз узгадніў 18-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі
  13. На БелАЭС спрацавала сігналізацыя — другі энергаблок адключылі ад сеткі
Читать по-русски


/

У верасні 2021 года паміж дзвюма жыхаркамі Наваполацка пачалі псавацца адносіны, у перапісцы з’явіліся абразы. На гэтым усё магло і скончыцца, калі б не прынцыповасць адной з іх — у выніку справа дайшла да суда. Дэталі гэтай гісторыі «Люстэрка» знайшло ў банку судовых рашэнняў — расказваем, як усё было.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Michael Pointner
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Michael Pointner

Імёны ў тэксце выдуманыя, бо ў судовай пастанове схаваныя асабістыя звесткі.

Жыхарка Наваполацка Вікторыя пазнаёмілася з Анжалікай у 2019 годзе. Паводле першай, сяброўкамі яны не былі, але перыядычна камунікавалі. Канфлікт пачаўся ў верасні 2021 года. Тады Анжаліка пачала дасылаць Вікторыі абразы ў Viber, «тым самым наўмысна зневажаючы яе гонар і годнасць у непрыстойнай форме». Што менавіта стала прычынай — невядома. У судовым рашэнні толькі згадваецца, што гэта адбылося «на глебе рэўнасці».

Атрымаўшы некалькі абразаў, Вікторыя вырашыла не спускаць усё на тармазах. Жанчына звярнулася ў Наваполацкі ГАУС з заявай. І 30 верасня 2021 года Анжаліку прызналі вінаватай у парушэнні ч. 1 арт. 10.2 КаАП (Абраза, то-бок наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме) і аштрафавалі на тры базавыя велічыні (87 рублёў). Прычым сама крыўдзіцелька з такім рашэннем пагадзілася і абскарджваць яго не стала.

А вось Вікторыя пайшла далей і склала грамадзянскі пазоў. На паседжанні яна ўдакладніла, што Анжаліка пісала ёй «неаднаразова», у тым ліку начамі, не даючы спаць. Абразлівыя паведамленні прыносілі «маральныя пакуты», бо яна ўспрымала паведамленні блізка да сэрца, але пры гэтым «не давала падставаў для рэўнасці». Таму Вікторыя была ўпэўненая, што абразы беспадстаўныя, і папрасіла суд абавязаць яе знаёмую выплаціць маральную кампенсацыю ў 500 рублёў і кампенсаваць судовыя выдаткі.

Анжаліка ж, хоць і не спрачалася з рашэннем падчас адміністрацыйнага працэсу, з грамадзянскім пазовам была не згодная. Яна «аспрэчвала матывы пазову», але як менавіта, не ўдакладняецца.

Выслухаўшы абодва бакі, паказанні сведак і даследаваўшы пісьмовыя доказы, суд стаў на бок Вікторыі. Праўда, памер маральнай шкоды ацаніў у крыху меншую суму — 300 рублёў. Таксама Анжаліка мусіць кампенсаваць судовыя выдаткі знаёмай — 158 рублёў.

Чытайце таксама