Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Последние инициативы Трампа заставили Кремль вспомнить старые нарративы. Но озвучивают их уже с новой целью — рассказываем подробности
  2. У Мікалая Лукашэнкі павялічыцца адна з бюджэтных крыніц даходу — яго бацька падпісаў указ
  3. «Злачынная вайна Пуціна набліжаецца да нашых межаў». Расійскія беспілотнікі атакавалі польскі завод
  4. «Значна больш супрацоўнікаў задзейнічана». Як сілавікі актывізавалі пошукі ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года
  5. «Адназначна ўвесці забарону на выкарыстанне». Нацбанк абвясціў, што хоча ўкараніць чарговае абмежаванне — якое гэтым разам
  6. Беларус вярнуўся на радзіму з Літвы — яго судзілі і далі два гады калоніі з буйным штрафам
  7. «Не трымаю вакол сябе баязліўцаў». У 18 гадоў навучэнец гомельскага каледжа прачнуўся пад руляй пісталета і трапіў у калонію — пагаварылі з ім
  8. На БелАЭС спрацавала сігналізацыя — другі энергаблок адключылі ад сеткі
  9. «А мне смярдзіць не гарам, а каціным туалетам». Беларусы абураюцца, што пакеты ў крамах непрыемна пахнуць. Тлумачым чаму
  10. Мабільныя аператары ўводзяць змяненні. Кліентам далі некалькі дзён, каб перайсці на новыя паслугі
  11. Злавілі таямнічага звера, які палохаў жыхароў Сеніцы і Прылук
  12. Святлана Ціханоўская атрымлівае ад урада Літвы 35 тысяч еўра на месяц? Што адказалі ў Офісе і МЗС
Читать по-русски


/

У Вінніцы падчас начной атакі пацярпеў польскі завод Barlinek Group. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Последствия российского удара по одному из гражданских предприятий в Виннице, Украина, 16 июля 2025 года. Фото: ГСЧС Украины
Наступствы расійскага ўдару па адным з цывільных прадпрыемстваў у Вінніцы, Украіна, 16 ліпеня 2025 года. Фота: ДСНС Украіны

«Дырэктар завода толькі што паведаміў мне, што гэта быў наўмысны напад з трох кірункаў. Ёсць пацярпелыя, у тым ліку двое з цяжкімі апёкамі. На месцы здарэння працуюць украінскія службы, уключаючы нашае консульства. Злачынная вайна Пуціна набліжаецца да нашых межаў», — напісаў Сікорскі ў Х.

Последствия российского удара по одному из гражданских предприятий в Виннице, Украина, 16 июля 2025 года. Фото: ГСЧС Украины
Наступствы расійскага ўдару па адным з цывільных прадпрыемстваў у Вінніцы, Украіна, 16 ліпеня 2025 года. Фота: ДСНС Украіны

У ноч на 16 ліпеня Расія атакавала Вінніцкую, Днепрапятроўскую, Харкаўскую і Адэскую вобласці Украіны. Як паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, адной з мішэняў была эннргетычная інфраструктура. Раненні атрымала не менш за 15 чалавек.

У Вінніцы ў выніку атакі пацярпела восем чалавек. Пад удар трапілі два цывільныя прадпрыемствы, там успыхнулі маштабныя пажары. Таксама пашкоджаныя чатыры жылыя дамы.